У Беларусі працягваюцца актыўныя снегапады

30 ноября 2015

У Мінску ў гэтыя хвіліны моцная завея. Сіноптыкі аб'явілі да вечара аранжавы ўзровень небяспекі, чакаецца і парывісты вецер. Пешаходаў просяць быць вельмі ўважлівымі і ўлічваць асаблівыя метэаўмовы на дарогах. А аўтамабілістам варта выконваць хуткасны рэжым і дыстанцыю. Дарэчы, ужо заўтра, 1 снежня, усе аўтамабілі павінны быць абсталяваныя зімовымі шынамі. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжаны штраф да 180-ці тысяч рублёў.

А напярэдадні на Мінскай кальцавой адбылася аварыя. Вадзіцель аўтамабіля Mercedes урэзаўся ў асвятляльную мачту. Сам выбрацца з машыны мужчына не мог і выклікаў ратавальнікаў. Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Папярэдне, у ДАІ адзначылі, што на такі зыход аварыі маглі паўплываць і хуткасць, і якасць пакрышак.