У Беларусі працягваецца сезон палявання на капытных

2 ноября 2019
У Беларусі завяршыўся першы месяц загоннага палявання на капытных. Нагадаем, што паляваць на лася і казулю можна да 31 снежня, на аленя - да канца студзеня наступнага года. Дарэчы, днямі на базе Бярэзінскага лясгаса адбыўся абласны выязны семінар на тэму паляўнічага турызму. Спецыялісты адзначаюць вялікую цікавасць замежных гасцей да нашых гаспадарак. У асноўным паляўнічыя прыязджаюць з Расіі, Польшчы, Германіі, Бельгіі і Францыі. Актыўна набірае папулярнасць вальернае паляванне. Адзначым, што Бярэзінскі лясгас займае лідзіруючую пазіцыю па паляўнічым турызме. З пачатку года прыбытак склаў больш як 55 тысяч.