У Клецкага цэнтра культуры новыя магчымасці

8 апреля 2024

Маштабны апгрэйд  на карысць наведвальнікаў. Рэканструкцыя  ў  Клецкім раённым цэнтры культуры. Абнавілі сам будынак, набылі тэхніку для правядзення культурных мерапрыемстваў, больш камфортнай стала зала для гледачоў на 447  месцаў. Адрамантавалі кабінеты, папоўнілі парк гукавой і светлавой апаратуры. Галоўны набытак клецкай установы культуры - святлодыёдны экран.

Аднавілася і афіша  Клецкага цэнтра. Кожны тыдзень калектывы дамоў культуры   запрашаюць мясцовых жыхароў  на канцэрты і займальныя праграмы.