У Беларусі працягваецца маніторынг баявой гатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных сіл

24 апреля 2014
Напярэдадні 103-я гвардзейская аэрамабільная брыгада ваеннымі верталётамі перадыслацыравалася на Барысаўскі палігон. Баявыя Мі-24 ажыццяўлялі авіяцыйнае прыкрыцце. Ахову і абарону месца дэсантавання роты праводзілі сілы танкавага батальёна 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады.

Юрый Лоўчы, камандзір танкавага батальёна 11-й механізаванай брыгады Узброеных сіл Беларусі: Была пастаўлена задача прыняць у аператыўнае падначаленне 7-га танкавага батальёна аэрамабільную роту для вядзення сумесных дзеянняў. А дакладна - знішчэнне незаконных бандфарміраванняў, якя дзейнічаюць у паласе адказнасці батальёна.

Ужо на палігоне аэрамабільная брыгада паступіла ў аператыўнае падначаленне камандзіра танкавага батальёна. І літаральна ў гэтыя хвіліны вайскоўцы вядуць баі з умоўным праціўнікам і адпрацоўваюць вучэбна-баявыя задачы.