У Беларусі з'явіцца ўнікальны сімвал памяці ахвяр генацыду

25 августа 2022

Унікальны народны сімвал памяці ахвяр генацыду плануюць стварыць у Беларусі. Міністэрства культуры пры падтрымцы Генпракуратуры правядзе агульнарэспубліканскі конкурс эскізных праектаў памятнага знака.  Да ўдзелу запрашаюцца аўтары або аўтарскія калектывы, скульптары, архітэктары і іншыя неабыякавыя ўдзельнікі. Вітаецца ўдзел навучальных устаноў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў. Праект павінен быць звязаны з масавым знішчэннем мільёнаў мірных грамадзян нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Заяўкі на ўдзел і эскізныя праекты прымаюцца да 1 лістапада. Падрабязную інфармацыю, умовы і крытэрыі ўдзелу можна знайсці на сайце арганізатараў - Міністэрства культуры і Генпракуратуры.