У Беларусі апошні тыдзень ліпеня пачаўся са спякоты і навальніц

25 июля 2016

У Беларусі апошні тыдзень ліпеня пачаўся са спякоты і навальніц. Па поўдні краіны слупок тэрмометра паднімецца да 31-го градуса. Такая тэмпература пратрымаецца да сярэдзіны тыдня. Вельмі цёплымі будуць ночы - да плюс 20-ці. Такое надвор'е дазволіць аграрыям актыўна ўключыцца ва ўборачную. І як нам паведамілі ў Мінсельгасхарчы, у краіне ўжо сабраны першы мільён тон збожжа новага ўраджаю. Лідзіруе на жніве Гомельская вобласць. У рэгіёне ўбраная ўжо трэцяя частка палёў.