У Беларусі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі больш як 75 тыс. чалавек

22 апреля 2021

У Беларусі больш як 75 тысяч чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19, больш як 211 тысяч атрымалі першую дозу прышчэпкі. Акрамя расійскай і кітайскай вакцыны, ужо, дарэчы, выкарыстоўваюць "Спадарожнік V"  беларускай вытворчасці. Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, выпадкаў ускладненняў  не ўстаноўлена. Прыкладна ў 10 % прышчэпленых рэгіструюцца агульныя паслявакцынальныя рэакцыі ў першыя трое сутак пасля прышчэпкі.