Сяброўства Беларусі і Кітая набывае гістарычнае значэнне

5 декабря 2023

"Кітай гатовы абараняць міжнародныя бесстароннасць і справядлівасць разам з Беларуссю", "ствараць Супольнасць адзінага лёсу чалавецтва", "Пекін выступае супраць умяшання ў справы Мінска" - такімі цытатамі і загалоўкамі стракацяць кітайскія СМІ пасля перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна. Нягледзячы на шчыльны графік двух лідараў (беларускі Прэзідэнт прыляцеў у Пекін пасля выступлення на кліматычным саміце ў Дубаі, у сваю чаргу ў кіраўніка КНР свой вялікі паток міжнародных сустрэч), размаўлялі лідары Беларусі і Кітая ў тры разы даўжэй за запланаваны час, зважае большасць рэсурсаў.

Кітайская прэса выдала матэрыялы аб стратэгічным партнёрстве краін і гэтым вельмі моцна ўзбударажыла асобную заходнюю аўдыторыю. Ахопы шматмільённыя. Падрабязнасці ў рэпартажы Кацярыны Круталевіч (гл. відэа).