У Беларусі падводзяць вынікі Пятага Усебеларускага народнага сходу

24 июня 2016

Стратэгію краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў дэлегаты абмяркоўваюць ужо ў калектывах і на рабочых месцах. Удзельнікі форуму дзеляцца думкамі і ўражаннямі.

Аксана Салопава, старшыня Савета нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы": "Такая сур'ёзная ўвага нададзена ўнутрыпалітычным пытанням, эканоміцы, сацыяльнай, гуманітарнай сферы, пытанням узаемадзеяння і развіцця моладзі як асноўнай найбольш важнай задачы гаворыць, што Беларусь разумее, куды яна рухаецца і як. Тое, што прадстаўнікі дыяспары ўлучаныя ў працэс, падкрэслівае, што беларусы ва ўсім свеце - адзінае цэлае".

Вадзім Дзевятоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "І ў спорце патрэбныя тэхналогіі, новыя падыходы і метады. Сёння мы ведаем, дзяржава будуе РНПЦ спартыўнай медыцыны. Я спадзяюся, ён у хуткім часе расчыніць дзверы, і мы будзем ісці ў нагу з часам, нават на крок наперад".

За два дні работы форуму на гарачую лінію ад беларусаў паступіла 538 званкоў - амаль на тры сотні менш, чым на мінулым народным вечы. У топе зваротаў - пытанні жыллёва-камунальнай сферы. Амаль 20% агучвалі будаўнічае або жыллёвае пытанне. На трэцім месцы - сацыяльнае забеспячэнне. Пры гэтым самым актыўным апынуўся Мінск - амаль 40% званкоў было менавіта са сталіцы. Дарэчы, сёлета часцей пачалі тэлефанаваць мужчыны.