У Беларусі плануецца павялічыць штрафы за неналежную рэкламу на медыцынскую тэматыку

31 января 2017

Аб магчымых зменах у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання.

Большы штраф трэба будзе заплаціць у выпадку распаўсюджвання рэкламных матэрыялаў аб лячэбных уласцівасцях нялекавых сродкаў, а таксама за неўзгадненне рэкламы з Мінаховы здароўя, прычым гэта датычыцца любых пляцовак: ад білбордаў да сацсетак.

Іна Гаўрыльчык, начальнік сектара ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі:

"Плануецца, што для юрыдычных асоб штрафы будуць складаць ад 40 да 200 базавых велічынь, для ІП, калі яны размясцілі такую неналежную рэкламу, - ад 30 да 100 базавых велічынь, для фізічных асоб - ад 10 да 50 базавых велічынь. Таму што тыя памеры штрафаў, якія існуюць, на жаль, у такім сегменце як рэклама лекавых сродкаў, мабыць, не вельмі палохаюць".

Не выключана, што да 2018-га рынак рэкламы лекавых сродкаў і БАДаў ЕАЭС будзе адпавядаць адзіным патрабаванням. Паводле слоў экспертаў, механізм узгаднення такой рэкламы з міністэрствам па сутнасці ёсць толькі ў нашай краіне. Вопыт Беларусі як раз і дазволіў стварыць рэкамендацыі для рэкламнага рынку лекавых сродкаў СНД.