У Беларусі вызначаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ

30 марта 2017

Прыём дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт бюджэту і на платнай аснове пачнецца 12 ліпеня і прадоўжыцца да 17 ліпеня. Падаць дакументы ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю на завочную форму можна будзе з 15 лістапада па 5 снежня. Выпускнікі профільных класаў, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, могуць падаваць дакументы з 12 па 14 ліпеня.

Істотна не зменіцца сёлета здача цэнтралізаванага тэсціравання. Мінадукацыі пакінула тыя ж парогавыя значэнні вынікаў, якія былі летась.