Паляўнічым у Беларусі дазволяць выкарыстоўваць у асабістых мэтах здабытага дзіка

3 июня 2022
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм'ера і кіраўніка Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Экс-кіраўнік МУС Ігар Шуневіч працуе на гэтай пасадзе  ўжо больш за паўгода. Прэзідэнта цікавілі прапановы па развіцці. Адно з пытанняў датычылася таго, каб далучыць паляўнічых на барацьбу з дзіком, які становіцца разносчыкам афрыканскай чумы свіней.

Так, у Беларусі прапаноўваюць дазволіць выкарыстоўваць здабыты трафей у асабістых мэтах, купляючы яго ў дзяржавы па мінімальнай цане (раней такое мяса ішло пад утылізацыю).  Як адзначыў Ігар Шуневіч у праекце АТН "Размова ў Прэзідэнта", цана можа вар'іравацца ад адной да дзвюх базавых. Пры гэтым традыцыйныя метады праверкі мяса здабытай жывёлы застануцца.