У Беларусі новы кіраўнік Каталіцкай царквы

14 сентября 2021
Прызначаны новы кіраўнік католікаў Беларусі. У свята Узвіжання Святога Крыжа Папа Францыск прызначыў ксяндза Юзафа Станеўскага архібіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. Да гэтага часу ён служыў дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Ксёндз Юзаф нарадзіўся недалёка ад Гродна, сярэднюю адукацыю атрымаў у Луцкаўлянах, вучыўся ў ваенна-тэхнічнай школе, пасля заканчэння служыў у арміі. У 1990 годзе адным з першых залічаны ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Атрымаў дыяканскае і прэсвітарскае пасвячэнне, пасля накіраваны на пастырскую працу ў прыход святога Вацлава ў Ваўкавыск.


З 1996 па 1999 спецыялізаваўся ў галіне кананічнага права ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы. З 2000-х быў выкладчыкам і рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, суддзёй, членам святарскага савета, адказным за пастырскую фармацыю маладых святароў  Гродзенскай дыяцэзіі. У 2013 Папа Францыск прызначыў ксяндза Юзафа біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Нагадаем, каталіцкая канфесія з'яўляецца другой па колькасці ў нашай краіне.