У Беларусі не з'явяцца бэбі-боксы

11 октября 2017

Такая заява прагучала на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле слоў прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя, у тых краінах, дзе адкрыты бэбі-боксы, колькасць кінутых дзяцей не скарацілася. Таксама сёння стала вядома, што ў Беларусі не будзе развівацца сістэма хатніх родаў. Паводле слоў спецыялістаў, абавязкова назіранне брыгады ўрачоў. І не толькі падчас родаў. Дактары настойліва рэкамендуюць праходзіць пастаянны агляд, пачынаючы з першых месяцаў цяжарнасці.

І сёння стала вядома, што ў Беларусі адкрыецца першы цэнтр рэпрадуктыўнага здароўя для мужчын.