У Беларусі пачынае вяшчанне тэлеканал "Перамога"

12 апреля 2021
З сённяшняга дня ў Беларусі пачынае вяшчанне тэлеканал "Перамога" - рэсурс аб праўдзівай і аб'ектыўнай інфармацыі пра Вялікую Айчынную вайну. Маштабны праект расійскай вытворчасці,  створаны да 75-годдзя Перамогі. У эфіры тэлепраграмы класіка савецкага ваеннага кіно, расійскія фільмы і серыялы, дакументальныя праграмы пра Вялікую Айчынную вайну, сведчанні ветэранаў, інтэрв'ю з гісторыкамі і экспертамі, а таксама знаходкі і адкрыцці пошукавых атрадаў. Вяшчаць тэлеканал будзе на частаце Euronews, у якога скончыўся тэрмін дзеяння раней выдадзенага дазволу на распаўсюджванне на тэрыторыі краіны.