У Беларусі пачаўся адборачны тур нацыянальнага навукова-інжынернага конкурсу

22 января 2013
Прыняць удзел можа любы малады чалавек, якому яшчэ няма 18.
Спаборніцтва з вялікімі перспектывамі. У Беларусі пачалася рэгістрацыя для ўдзелу ў рэспубліканскім навукова-інжынерным конкурсе. Хлопцы і дзяўчаты, якім яшчэ няма 18, могуць запоўніць заяўку на сайце да 28 студзеня. Удзельнічаць у конкурсе могуць як школьнікі, так і навучэнцы каледжаў і тэхнікумаў. Працы ў некалькіх кірунках - інфарматыка, матэматыка, фізіка і праектаванне - будуць ацэньваць у першую чаргу па ўнікальнасці ідэі. У журы - выкладчыкі, чыноўнікі сталічнага рэгіёну, лепшыя праграмісты Парка высокіх тэхналогій і нават амерыканскі партнёр гэтай беларускай кампаніі.
Каб ніводная крэатыўная ідэя не засталася толькі на паперы. Гэта, як гавораць сёння ў Парку высокіх тэхналогій, свайго роду дэвіз іх працы з моладдзю. І не толькі ў фармаце конкурсаў і інтэлектуальных спаборніцтваў. Гэта - і практычная дапамога ва ўдасканаленні пэўных праектаў і нават дапамога ў пошуках інвестара. А таму цяперашні навукова-інжынерны конкурс - толькі адзін з варыянтаў гучна заявіць аб сабе для тых, хто марыць зрабіць кар'еру ў сферы ай-ці. Пяць лепшых праектаў удзельнікі будуць прэзентаваць дадаткова, на англійскай мове. Пераможца гэтага этапу ўжо ў маі прадставіць нашу краіну на міжнародным навукова-інжынерным конкурсе ў ЗША.