Беларуская прамысловасць, нягледзячы на санкцыі, працуе ўпэўнена, а як адчувае сябе нафтахімія, энергетыка і іншыя ключавыя галіны?

22 ноября 2023

Беларуская прамысловасць працуе стабільна. Санкцыі не пахіснулі ўстойлівасць нашых прадпрыемстваў. Вынікі працы прамысловага комплексу сёння ў Авальнай зале падвёў профільны віцэ-прэм'ер. Аб'ём прамысловай вытворчасці за 10 месяцаў удалося нарасціць на 8 %. У плюсе таксама выручка, рэнтабельнасць продажаў і экспарт. Але расслабляцца нельга. Разам з саюзнікамі працягваем працаваць над сумеснымі імпартазамяшчальнымі праектамі. У дыялогу з дэпутатамі і сенатарамі ўдалося закрануць і шэраг іншых тэм. Аб усім па парадку - Антон Малюта (відэа).