У Беларусі пачалася вакцынацыя дзяцей супраць COVID-19

27 декабря 2021

У Беларусі пачалася вакцынацыя дзяцей супраць інфекцыі COVID-19. 

Прышчапіць падлеткаў можна ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Для гэтага бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць інфармаваную згоду на вакцынацыю. Антыкавідны ўкол рэкамендуецца рабіць не раней 6 месяцаў пасля перанесенага каранавіруса і пры адсутнасці супрацьпаказанняў. Сёння першым пацыентам у 6-й дзіцячай паліклінікі Мінска стаў 16-гадовы Раман Паўлавец. 

Падлеткаў будуць прышчапляць у паліклініках па месцы прапіскі. Для вакцынацыі прапануюць прэпарат кітайскай вытворчасці "Сінафарм". Па словах спецыялістаў, супрацьпаказанні да дзіцячай вакцынацыі нічым не адрозніваюцца ад дарослай. Гэта першым чынам рэспіраторныя захворванні, алергічныя рэакцыі і непераноснасць розных кампанентаў прэпарата.