У Беларусі пачалася праверка боегатоўнасці

11 марта 2024

Ва Узброеных Сілах пачалася праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх частак. Як паведамілі ў Мінабароны, маніторынг носіць комплексны характар. Асабістаму саставу трэба высунуцца ў прызначаныя раёны, правесці шэраг вучэнняў і трэніровак, у тым ліку з баявой стральбой. Падчас праверак запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.