"Радыё Брэст" падвяло вынікі музычнага хіт-парада

5 октября 2015

"Ведай нашых"! Пад такім дэвізам "Радыё Брэст" падвяло вынікі музычнага хіт-парада. Чатыры тыдні на сайце і смс-партале слухачы галасавалі за кампазіцыі, аўтараў і выканаўцаў, якія жывуць выключна ў Брэсцкай вобласці. Завяршылася акцыя справаздачным канцэртам на галоўнай плошчы культурнай сталіцы гэтага года. На сцэне выступілі дзесяць наймацнейшых калектываў і салістаў. Пераможцаў хіт-парада вызначылі ў чатырох намінацыях: "Песня года", "Праект года на беларускай мове", "Лепшая група" і "Лепшы хіп-хоп/RNB-праект".

Фестывалю "Ведай нашых" ужо сем гадоў. Яго мэта - падтрымаць таленавітых выканаўцаў у рэгіёне.