У Беларусі пачалася датэрміновая выплата пенсій

6 марта 2019

Гэта звязана з выхадным днём 8 сакавіка. У Мінску і Брэсцкай вобласці дапамогі і пенсіі пачалі выдаваць яшчэ ў аўторак. Сёння звярнуцца могуць жыхары сталічнага і Віцебскага рэгіёна, заўтра пенсіі пачнуць выдаваць у Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. У пятніцу, 8 сакавіка, будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі. Рэжым працы найбліжэйшага аддзялення можна ўдакладніць у саll-цэнтры па нумары 154.