У Беларусі пачаў практычнае функцыянаванне сумесны з Расіяй цэнтр падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА

21 октября 2021
На тэрыторыі Беларусі пачаў практычнае функцыянаванне сумесны з Расіяй цэнтр падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА. Аб гэтым напярэдадні паведаміў міністр абароны нашай краіны Віктар Хрэнін на пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў дзвюх краін. Нагадаем, на тэрыторыі Беларусі і Расіі вядзецца работа па стварэнні трох навучальна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі. Па словах кіраўніка беларускага абароннага ведамства, пасяджэнне сумеснай калегіі праведзена ў канструктыўным ключы. Акрамя таго, напярэдадні зацвердзілі план двухбаковага супрацоўніцтва на 2022 год, які ўключае больш  чым сто мерапрыемстваў. 

Важным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння застанецца аператыўная і баявая падрыхтоўка. Найбольш маштабным мерапрыемствам стануць сумесныя  вучэнні "Шчыт Саюза", якія адбудуцца ў 2023 годзе.