У Беларусі можа з'явіцца закон аб арганічным земляробстве

14 апреля 2013

Пра гэта напярэдадні ў Мінску журналістам заявіў кіраўнік дэпутацкай групы Ініцыятыва Мікалай Іванчанка. У новым дакуменце будуць выразна прапісаны паняцці экалагічна чыстых прадуктаў і сертыфікацыі фермерскіх гаспадарак.


Пакуль жа задача нумар адзін - выканаць даручэнне Прэзідэнта аб развіцці арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі. У рамках гэтага ўжо прынята адпаведная пастанова, і распрацаваны план па арганізацыі выпуску біяпрадукцыі.


Падзяліцца вопытам  з беларускімі фермерамі ў сферы арганічнага земляробства гатовыя калегі з Літвы і Швецыі. У найбліжэйшыя  тры гады  ў рамках новага сумеснага праекта на базе айчынных фермерскіх гаспадарак адкрыюцца адукацыйныя цэнтры.