У Беларусі ліквідуюць наступствы навальнічнага шторму

13 марта 2020
У Віцебскай вобласці ўначы парывы ветру дасягалі 31 метра за секунду. У рэгіёне было абясточана больш за сотню населеных пунктаў. У 170 - электразабеспячэнне ўжо адноўлена, у 128 - працягваюць працаваць аварыйныя брыгады - усяго больш як 200 чалавек. Задзейнічана спецтэхніка. 

Усяго ў краіне з-за разгулу стыхіі паваленыя дзясяткі дрэў, пашкоджаныя легкавыя аўтамабілі і даху жылых дамоў, пацярпелых няма. Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на сёння і на заўтра. Парывы ветру будуць дасягаць 22 метры за секунду.