У Беларусі каранавірус не выяўлены

5 февраля 2020

У Беларусі каранавірус не выяўлены

Пра гэта напярэдадні ў эфіры праграмы "Панарама" паведаміў міністр аховы здароўя. Па словах Уладзіміра Караніка, сітуацыя з небяспечнай інфекцыяй у краіне пад пастаянным кантролем. Для гэтага створана спецыяльная міжведамасная група. Ва ўсіх абследаваных вынікі адмоўныя. 

10 беларусаў эвакуіруюць з Кітая ў Цюменскую вобласць

Што да эвакуіраваных беларусаў з Кітая ў Казахстан, то з імі Міністэрства аховы здароўя і дыпламаты на прамой сувязі. Акрамя таго, сёння з Паднябеснай у Расіі павінен прызямліцца яшчэ адзін самалёт з дзесяццю беларусамі, якія папрасілі эвакуацыі. Іх размесцяць на 14-дзённы каранцін у цюменскіх бальніцах.

Беларусь накіруе другі гуманітарны груз у Кітай

І сёння Беларусь накіруе другі гуманітарны груз у Кітай. На борце судна  сродкі  індывідуальнай засцярогі.