У чэрвені 2019 года Мінск чакае "Час яскравых перамог"

6 августа 2017

Да нас прыедуць чатыры тысячы спартсменаў - гэта будзе найбуйнейшы ў гісторыі незалежнай Беларусі спартыўны форум.

Сёння ў Мінску ідзе будаўніцтва і рэканструкцыя адразу некалькіх спартыўных аб'ектаў, у першую чаргу, гэта легендарны стадыён "Дынама". Перад будаўнікамі стаць няпростая задача - стварыць ультрасучасны аб'ект узроўню сусветнага спорту і захаваць гістарычную частку арэны.

Паралельна ідзе праца над стварэннем сімволікі Еўрапіяды. Ужо гатовыя лозунг і лагатып, а прапанаваць свой варыянт талісмана і самаму напісаць часцінку гісторыі Гульняў усё яшчэ можа кожны. Адкрыты творчы конкурс. Надзея Сербіненка - аб другіх Еўрапейскіх гульнях.

Спартыўную эстафету сусветнага ўзроўню Беларусь прыняла ад Азербайджана. Права правядзення другіх у гісторыі Еўрапейскіх гульняў мы атрымалі ў кастрычніку мінулага года. Але перад намі стаяць трохі іншыя задачы - не пераскочыць, а зрабіць нешта сваё. Стварыць душэўнае свята, блізкае для кожнага беларуса і запамінальнае для іншаземцаў.

Гэта імідж краіны, новыя турыстычныя магчымасці. Гульні - гэта не толькі спорт, але і годнае шоу сусветнага ўзроўню. За права правядзення цырымоній адкрыцця і закрыцця Гульняў будуць змагацца найлепшыя рэжысёрскія групы свету.

Анатоль Котаў, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта: "У цырымоніі адкрыцця і закрыцця фармату Алімпіяды ёсць абавязковыя элементы - парад спартсменаў, прынясенне клятваў, узняцце сцяга.У конкурсным заданні адзначаецца - кампанія павінна мець вопыт правядзення мерапрыемстваў такога ўзроўню. Нам лепш звярнуцца да прафесіяналаў, якія нам дапамогуць і галоўнае - навучаць, як такія рэчы рабіць у будучыні."

Стадыён "Дынама" стане асноўнай пляцоўкай Еўрапейскіх гульняў - 2019. Ужо праз 2 гады тут, на асноўным лёгкаатлетычным ядры, пройдзе цырымонія адкрыцця Гульняў. Але ўсё ж пакуль "Дынама" - будаўнічы аб'ект. Тут працуе каля 800 будаўнікоў, устаноўлена 9 вежавых кранаў. А над стадыёнам усё выразней вымалёўваецца абсалютна новы навес з металаканструкцый.

На легендарным стадыёне праходзілі матчы летняй Алімпіяды-1980, а праз 39 гадоў ён прыме Еўрапіяду. "Дынама" вызначаны для спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы.

Асноўныя спартыўныя пляцоўкі для Еўрагульняў ужо вызначаныя. Як мінімум 5 відаў спартыўных спаборніцтваў пройдуць у "Мінск-Арэне".

На веладроме "Мінск-Арэны" ў чэрвені 2019 пройдуць спаборніцтвы па велагонках на трэку сярод найлепшых гульцоў у бадмінтон у Еўропе, а яшчэ скачкі на батуце.

Гэта асноўная арэна, у якой лёгка размяшчаецца 15 з паловай тысяч гледачоў. Пакуль тут каток, заліты лёдам, але пры неабходнасці арэна лёгка трансфармуіруецца ў пляцоўку для мастацкай, спартыўнай гімнастыкі і акрабатыкі.

А на канькабежным стадыёне атлеты Еўрапейскіх гульняў змогуць трэніравацца і размінацца. Напрыклад, падчас чэмпіянату свету па хакеі каманды групы А падрыхтоўку да матчаў праводзілі менавіта тут.

На першых Еўрапейскіх гульнях беларусы заваявалі 43 медалі - у камандным заліку наша зборная паднялася на 7 месца. У агульную скарбонку адразу тры бронзы паклала жаночае трыа ў акрабатыцы.

Са зборнай па акрабатыцы мы сустрэліся адразу пасля Сусветных гульняў ва Уроцлаве - адтуль дзяўчаты прывезлі два сярэбраныя медалі. Для акрабатыкі неалімпіскага віду спорту Еўрагульні - шанц яшчэ раз заявіць пра сябе.

Атлеты з усёй Еўропы ў Мінску будуць шукаць узнагароды. Беларуская легенда аб пошуку запаветнай кветкі легла ў аснову сімволікі Гульняў.

У дні правядзення Еўрапейскіх гульняў афіцыйную сімволіку можна будзе ўбачыць паўсюль - на бігбордах, бартах грамадскага транспарту, на ўсёй сувенірнай прадукцыі. Афіцыйны слоган на англійскай мове гучыць так - Bright year, bright you. Даслоўны пераклад - "Яркі год, яркі ты". На рускай - "Время ярких побед", па-беларуску - "Час яскравых перамог". Ідэйна слоган цесна пераплецены з лагатыпам.

Папараць-кветка - галоўны сімвал другіх Еўрагульняў. Малюнак вытрыманы ў колерах алімпійскіх кольцаў - сіні, чырвоны, жоўты, чорны, зялёны. Яшчэ адзін сімвал - гэта абрысы папараці. Візуальна ён нагадвае полымя або алімпійскі агонь.

Аўтары графікі і слогана - беларуская каманда дызайнераў і крэатараў. Тры гады таму яны ўжо рабілі лагатып для чэмпіянату свету па хакеі. Натхненнем для Еўрагульняў паслужыў беларускі фальклор.

Віталь Захараў, крэатыўны дырэктар брэндынгавага агенцтва: "Матывы Купалля будуць актыўна выкарыстоўвацца падчас мерапрыемства - напрыклад, пераможцам спаборніцтваў будуць уручацца вянкі з папараці, па аналогіі з лаўровымі вянкамі".

Калі лагатып і дэвіз у Гульняў ужо ёсць, то талісман яшчэ трэба прыдумаць. Яркім сімвалам першых Гульняў стаў гранат Нар і газэль Джэйран. Зубраня, званок, васілёк і нават бульба - гэта ідэі знакамітых беларускіх спартсменаў. Прапанаваць свой талісман можа кожны - варыянты чакаюць у Міністэрстве інфармацыі.

Анатоль Котаў, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта: "Нам хочацца, каб гэта быў сапраўды праект народнай творчасці. Мы зацікаўленыя атрымаць максімальны водгук ад простых беларусаў, якія могуць паспрабаваць покрэатывіць, прыдумаць нешта ў агульнай тэматыцы купальскага свята".

Кантынентальны форум стане найбуйнейшай спартыўнай падзеяй у гісторыі незалежнай Беларусі. Ужо вядома, што 11 з 16 відаў спорту Еўрагульняў будуць кваліфікацыйнымі на Алімпіяду-2020. У Мінску чакаюць чатыры тысячы атлетаў, дзве тысячы афіцыйных асоб, дзясяткі тысяч балельшчыкаў, для якіх будзе дзейнічаць асаблівы бязвізавы рэжым. Час яcравых перамог яшчэ наперадзе, але ўжо блізка.