Праграма мерапрыемстваў, прымеркаваная да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны

24 июля 2014

Сёння ў Мінску агучана праграма мерапрыемстваў, прымеркаваная да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. Заслону таямніцы прыадкрылі прадстаўнікі розных ведамстваў і арганізацый, што ўваходзяць у рэспубліканскі аргкамітэт. Так, цэнтральным месцам памяці стане горад Смаргонь. Менавіта там упершыню былі прымененыя газавыя атакі. Уздоўж усяго раёна прайшла лінія фронту. З больш чым 16 тысяч жыхароў Смаргоні пасля вайны вярнуліся толькі 154 чалавекі. Пачнуцца мерапрыемствы 1 жніўня з адкрыцця выставы Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Беларусь у гады Першай сусветнай вайны, а ў 12 гадзін адбудзецца мітынг-рэквіем з удзелам афіцыйных асоб і прадстаўнікоў усіх дзяржаў - удзельнікаў Першай сусветнай.


Алена Борматава з мясцін, што сталі эпіцэнтрам ваеннай кампаніі стагадовай даўніны. Дванаццаціметровы крылаты геній салдацкай славы - ключавы элемент мемарыяла ў памяць аб ахвярах Першай сусветнай. Да яго ад уваходнай капліцы амаль 400 метраў.


Для размяшчэння скульптурна-архітэктурнага ансамбля не закраналі прыродны рэльеф, упісвалі ў ланшафт. На былой пустэчы на ўскраіне Смаргоні размясцілі чатыры мемарыяльныя зоны, якія і складаюць помнік.


Гэта толькі першая чарга мемарыяла. Адкрываць плануюць да стагоддзя з дня завяршэння Першай сусветнай. Але ўвесь скульптурны ансамбль усталяваны.


Мемарыяла такого масштабу, прысвечанага Першай сусветнай, няма ў Еўропе. Смаргонскі ансамбль будуць абліцоўваць гранітам. П'едэстал апрануць у колаты камень. Ля падножжа будзе граніт з тэрмаапрацоўкай.


Многія смаргонскія падзеі ўвайшлі ў падручнікі па гісторыі з паметкай упершыню. Упершыню 810 дзён абароны стрымалі ворага. Свянцянскі прарыў і сёння вывучаюць афіцэры свету.


Гістарычная цікавасць да падзей Першай сусветнай асабліва ажывілася гадоў 10 таму. За гэты час напісаны дзясяткі манаграфій. Пошукавы батальён Міністэрства абароны знайшоў астанкі больш як чатырох тысяч салдат.


Упершыню пад Смаргонню 19 чэрвеня 1916 года нямецкія войскі выкарысталі хімічную зброю, прымяняць якую было забаронена Гаагскай канвенцыяй.


Гістарычныя факты і навуковыя даследаванні тых падзей сталі і цэнтральнай тэмай масштабнага чатырохсерыйнага дакументальнага праекта Белтэлерадыёкампаніі Вялікая вайна, які стартуе 28 ліпеня на тэлеканале Беларусь 1.