У Беларусі змяніліся правілы здачы на вадзіцельскае пасведчанне ў ДАІ

26 апреля 2015

У Беларусі з сённяшняга дня здаваць на вадзіцельскія правы будуць па новых правілах. З асноўных новаўвядзенняў час на тэарэтычны экзамен скарацілі да 15 хвілін. Тыя, хто з ім справіўся, практычны іспыт могуць здаць на працягу паўгода. Калі не ўкласціся ў гэты тэрмін, тэорыю прыйдзецца здаваць ізноў. Пераздаць жа любы іспыт можна будзе толькі праз шэсць дзён. Акрамя гэтага, зараз дазволена выкарыстаць GPS-навігатар пры здачы кіравання па горадзе. Падаць апеляцыю, паводле новых правілаў, зараз можна толькі адзін раз.