У Беларусі гэты тыдзень пачнецца з халаднаватага надвор'я

7 августа 2017

Спякота вернецца да чацвярга. Не абыдзецца без дажджоў. Сёння ў асноўным без ападкаў, невялікія - магчымыя толькі па паўднёвым усходзе краіны. У некаторых раёнах прагназуюцца навальніцы з парывістым ветрам. Але ўсё ж надвор'е будзе па-летняму камфортным. Паветра прагрэецца да 25 градусаў. А ўжо да сярэдзіны тыдня слупкі тэрмометраў паднімуцца да 32.