У Беларусі будуць выдаваць ільготныя крэдыты на ЭКА

28 декабря 2013
Згодна з указам Прэзідэнта, пазыкі будуць давацца жанчынам, якім аказваецца медыцынская дапамога ў выглядзе экстракарпаральнага апладнення, у арганізацыях аховы здароўя краіны ўсіх формаў уласнасці. Ільготныя крэдыты будзе выдаваць Беларусбанк у рублях тэрмінам да пяці гадоў з выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры 50% стаўкі рэфінансавання Нацбанка. Максімальная сума крэдыту - да 300 базавых велічынь.