У Беларусі будуць развіваць абласныя аэрапорты, каб прыцягнуць туды лаўкост-кампаніі

7 февраля 2019

Аб гэтым на пасяджэнні выніковай калегіі заявіў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка. А вось для камфортнага перамяшчэння паміж абласнымі цэнтрамі плануюць паскорыць цягнікі і скончыць рэканструкцыю рэспубліканскіх аўтамабільных дарог.

Аляксей Аўраменка, Міністр транспарту і камунікацый Беларусі: "Упор ідзе на развіццё рэгіянальных аэрапортаў з пункта гледжання прыцягнення туды чартарных рэйсаў, рэгулярных рэйсаў, і разглядаем пытанне базавага аэрапорта абласнога для прыцягнення туды лаўкост-кампаній, якія ў будучыні могуць прыйсці ў Беларусь менавіта ў абласны аэрапорт".