У Беларусі бальніцы паступова вяртаюцца да звыклага жыцця

17 января 2021

У Беларусі бальніцы паступова вяртаюцца да звыклага жыцця. На тыдні санітарную апрацоўку пачалі ў другім радзільным доме, на наступным у планах гарадская гінекалагічная бальніца.

Таксама ў краіне працягваецца вакцынацыя ад каранавіруса "Спадарожнікам V". Дарэчы, ужо сёлета ў першым квартале патрэбнасць у расійскім прэпараце плануюць закрываць магутнасцямі айчынных фармпрадпрыемстваў.

Колькі доз зараз чакаюць сваёй чаргі? Чым дапамагаюць падчас пандэміі студэнты-медыкі? І хто ў навагоднюю ноч узнімаў настрой пацыентам? Расказвае Анастасія Бенедзісюк.