У Беларусі 98,1 % спажыўцоў забяспечаны якаснай пітной вадой - сістэма ЖКГ падвяла вынікі

16 февраля 2024

Галіна жыллёва-камунальнай гаспадаркі летась спрацавала стабільна. Вынікі мінулага года і акцэнты на 2024-ты агучылі на пашыраным пасяджэнні калегіі, у якой удзел прыняў і віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Сівак. Адна з галоўных ацэнак работы камунальшчыкаў - гэта колькасць зваротаў, якія паступаюць ад грамадзян. І тут варта адзначыць, што колькасць прэтэнзій знізілася за год амаль на 4 %.

Важным пытаннем застаецца забеспячэнне грамадзян якаснай пітной вадой. За мінулы год у эксплуатацыю было ўведзена амаль 200 станцый абезжалезвання.