Ванеса Каладзінская адзначана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп"

8 января 2024

У беларускага спорту жаночы твар. Чарговы раз гэта даказвае Ванеса Каладзінская. Бронзавы прызёр Алімпіяды ў Токіа летась вярнулася ў спорт пасля нараджэння другога дзіцяці і адразу заваявала серабро чэмпіянату свету і ліцэнзію на Гульні ў Парыж.

Напярэдадні навагодніх і калядных свят заслугі Ванесы былі адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп". Андрэй Казлоў расказаў пра знакамітую спартсменку. Падрабязнасці ў відэа.