У Беларусь вяртаецца зіма

12 декабря 2016

У Беларусь пасля адлігі вяртаецца зіма, узмоцніцца і мароз. Фронт са Скандынавіі нясе ў краіну тэмпературу на 1-3 градусы ніжэйшую за кліматычную норму. Начамі чакаецца да мінус 15. 

Пакуль дарожныя і камунальныя службы спрабуюць справіцца з наступствамі снегападу. Праца ідзе кругласутачна ва ўзмоцненым рэжыме. Рэкардсменам за мінулыя суткі па колькасці ападкаў стала Гомельская вобласць. У рэгіёне ўведзены план "Надвор'е". Толькі ў абласным цэнтры на вуліцы выведзена больш за 100 адзінак тэхнікі, працуе звыш 600 дворнікаў. На дапамогу прыйшлі і інспектары ДАІ - яны суправаджаюць снегаўборачную тэхніку. Самы высокі ўзровень снежнага покрыва ў вобласці - у вёсцы Васілевічы. Там выпала 11 сантыметраў ападкаў.