У Беларусь прыйшло пахаладанне

4 июля 2016

Калі ў першыя дні ліпеня надвор'е біла тэмпературныя рэкорды, то на гэтым тыдні спякота спадзе. Сёння ў большасці раёнаў чакаюцца дажджы і навальніцы. Месцамі прагназуюцца ліўні і шквалісты вецер. Паветра прагрэецца максімум да 23.

А ўчора моцны лівень з градам абрынуўся на Мінск. Былі падтопленыя некаторыя вуліцы. Аўтобусы ездзілі з мінімальнай хуткасцю. Тралейбусам прыйшлося ісці ў аб'езд. Ураган перакуліў воданапорную вежу і валіў дрэвы. У некаторых раёнах яны зваліліся на легкавыя аўтамабілі. У сталічным рэгіёне было абясточана 320 населеных пунктаў. А ў Брэсцкай вобласці маланкі сталі прычынай чатырох пажараў, у Слонімскім раёне згарэла 37 тон сена.