Свята, якое ўмацоўвае дух і ўсяляе надзею на светлую будучыню - Вялікдзень адзначаюць католікі

31 марта 2024

Уваскрэсенне Хрыстова сустракаюць католікі і пратэстанты ўсяго свету. Напярэдадні ў храмах прайшлі святочныя набажэнствы. Другая па колькасці рэлігійная канфесія Беларусі - каталіцкая - разам з усім заходнехрысціянскім светам сустрэла Вялікдзень. Воклічы "Хрыстос уваскрос! - Сапраўды ўваскрос!" гучалі ў прыходах па ўсёй краіне.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка.

"Уваскрэсенне Хрыстова аб'ядноўвае нас вакол сапраўдны хрысціянскіх каштоўнасцяў, звяртае да спрадвечных якасцяў беларускага народа: самаахвяравання, братэрскай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі.

У велікодныя дні сэрца кожнага верніка напаўняецца вялікай радасцю, якая ўмацоўвае дух, усяляе надзею на светлую будучыню. Няхай Вялікдзень натхняе вас на добрыя справы і напаўняе жыццё любоўю. Моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды вам і вашым блізкім", - гаворыцца ў віншаванні.