У Беларусь даставяць гуманітарны груз з кітайскай вакцынай ад COVID-19

18 мая 2021

Гуманітарны груз з кітайскай вакцынай ад COVID-19 даставяць сёння днём у Беларусь. На борце 300 тысяч доз прэпарата кітайскай кампаніі "Сінафарм" на 150 тысяч чалавек. Напярэдадні з аэрадрома Мачулішчы ў Пекін вылецеў ваенна-транспартны самалёт Іл-76.

Сумесная барацьба з пандэміяй стала яркім момантам супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. У пачатку эпідэміі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб накіраванні гуманітарнага грузу ў КНР. Вясной і летам мінулага года Кітай дапамагаў нашай краіне лекамі і медыкаментамі.