У Барселону ці Парыж за 35 еўра. "Белавія" ўводзіць эксперыментальныя тарыфы

2 ноября 2018

Яны будуць дзейнічаць да 31 сакавіка. Цана білетаў на некаторых напрамках знізіцца да 75 %. Але гэта пры ўмове набыцця не менш чым за 45 дзён да рэйсу. Паляцець па эксперыментальных тарыфах можна будзе ў больш чым 30 гарадоў, сярод іх Амстэрдам, Брусель, Парыж, Прага, Кішынёў і Астана. Новыя ўмовы дзейнічаюць з сённяшняга дня, колькасць месцаў абмежаваная.