У аптэках Мінска масак дастаткова

14 октября 2021

Асаблівая ўвага наяўнасці ахоўных масак. Іх у аптэках беларускай сталіцы дастаткова. На выбар як шматразовыя, так і аднаразовыя, якія ў насельніцтва карыстаюцца павышаным попытам. Што да пакупнікоў, то масачным рэжымам большасць не грэбуе, заўваг па гэтым пытанні няма.

Зараз ахоўныя маскі альбо рэспіратары абавязкова выкарыстоўваць у гандлёвых аб'ектах, транспарце (у тым ліку і ў таксі), пры наведванні аб'ектаў сферы паслуг, прадпрыемстваў і арганізацый. Абавязковае і патрабаванне захоўваць сацыяльную дыстанцыю.