Украінскія сілавікі правялі спецаперацыю па затрыманні былых чыноўнікаў

25 мая 2017

Украінскія сілавікі правялі ў 15 абласцях спецаперацыю па затрыманні былых высокапастаўленых чыноўнікаў, падазроных у прычыненні дзяржаве каласальнай шкоды. Паводле інфармацыі кіраўніка МУС Арсена Авакава, у спісе - 23 экс-падатковых інспектара. Дзясяткі мільярдаў грыўняў страт - вынік злачыннай схемы, якая дазваляла прадпрыемствам ухіляцца ад выплаты падаткаў. Падчас вобыскаў канфіскавана каля 4 кілаграмаў золата, 50 - срэбра, наяўнымі грошамі - пяць з паловай мільёны долараў, амаль 4 мільёны - грыўняў, 280 тысяч еўра.