У красавіку скончыцца добраўпарадкаванне над станцыяй метро "Плошча Францішка Багушэвіча"

27 марта 2019

Новы аб'ект трэцяй лініі размясціўся на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Клары Цэткін. На паверхні ў раёне будучай станцыі з'явіліся навесы, хутка пачнецца асфальтаванне і азеляненне тэрыторыі. Падземных жа работ яшчэ мінімум на год. Першыя чатыры станцыі, сярод якіх яшчэ "Юбілейная плошча", "Вакзальная" і "Кавальская слабада", здадуць у наступным годзе.