У акцыі "Нашы дзеці" прынялі ўдзел больш за 1 млн юных беларусаў

18 января 2022
Самая добрая акцыя зімы "Нашы дзеці" падарыла ўвагу і клопат больш чым мільёну юных беларусаў. Яе вынікі сёння агучылі ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Дабрачынныя мерапрыемствы праходзілі па ўсёй краіне з сярэдзіны снежня да сярэдзіны студзеня. За гэты час сабрана парадку  трох мільёнаў 200 тысяч рублёў - грошы накіравалі на падарункі, арганізацыю святаў і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў. Сярод добрых чараўнікоў - каля 150 суб'ектаў гаспадарання, а таксама прадстаўнікі дзяржорганаў, дэпутаты. Не засталіся ў баку і неабыякавыя грамадзяне - яны пералічылі амаль 30 тысяч рублёў.