У 53-й сталічнай школе прайшоў дзень прызыўніка

8 ноября 2017

Выстава сучаснай зброі, паказальныя выступленні роты разведкі і ўшанаванне будучых салдат. Сёння ў 53-й сталічнай школе прайшоў дзень прызыўніка. Школьнікі і госці маглі азнаёміцца з армейскім жыццём і задаць пытанні. Сюды прыйшлі і тыя, хто ў найбліжэйшы час будзе праходзіць курс маладога байца.

Ва ўрачыстай абстаноўцы некаторым школьнікам уручылі прызыўныя пасведчанні, а ветэранам - памятныя медалі.