Статысячны наведвальнік сёння з'ехаў з горак мінскага аквапарка

18 июля 2014
Такой лічбы Лебядзіны дасягнуў усяго за два месяцы пасля адкрыцця. А на поўную сілу комплекс працуе і таго менш. Як ўзнагародзілі статысячных шчасліўчыкаў і што на лета прапануе аквапарк беларусам, даведаўся Якаў Бута.

Юрыст-выкладчык БДУ прывёз жонку з дзецьмі ў аквапарк, а апынуўся… статысячным яго наведвальнікам.
Такой лічбы Лебядзіны дасягнуў усяго за два месяцы. А на поўную сілу аквапарк працуе і таго менш.
Аляксандр Герасімовіч, генеральны дырэктар аквапарка Лебядзіны: Мы ўжо перасягнулі мяжу ў 4 тысячы наведвальнікаў за дзень. Мы вельмі рады, вельмі шмат людзей. Усе на пазітыве. Дробные непрыемнасці здараюцца, але яны патанаюць у моры радасці і ўсмешак нашых гасцей.
Юбілейныя наведвальнікі прыехалі ў Лебядзіны ўпершыню. Прызналіся, што даўно хацелі трапіць у аквапарк. А галаве сям'і ў гонар такой падзеі сёння прыйшлося нават прагуляць працу.
Сям'я атрымала ў падарунак адразу некалькі сертыфікатаў, абанементаў і запрашэнняў: у СПА-зону, дзіцячы цэнтр і на начныя вечарынкі. Ігар і Ірына былі ўжо ў некалькіх аквапарках Еўропы. Кажуць, што мінскі нічым не саступае. А шмат у чым нават больш сучасны і камфортны. Асабліва ім спадабалася летняя аквазона.
Падчас спякотнага надвор'я колькасць наведвальнікаў аквапарка рэзка павялічваецца. Асабліва тут, у летняй аквазоне. Адкрыты бассейн, некалькі крутых горак і нават штучны газон.
Колькасць наведвальнікаў аквапарка дынамічна расце. Ужо восенню тут плануюць перасягнуць планку ў 500 тысяч, а ў наступным годзе абяцаюць велізарную колькасць падарункаў і бонусаў мільённаму наведвальніку.