Урокі памяці праходзяць у беларускіх школах

5 мая 2022
Беражліва захоўваць памяць аб пераможцах, якія падарылі нам мірнае неба. Па ўсёй краіне стартавала маштабная патрыятычная эстафета "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Сведак тых страшных падзей усё менш, значыць, праз маладое пакаленне мы павінны перадаць нашчадкам усю праўду аб той вайне. 

Урокі памяці гэтымі днямі праходзяць у беларускіх школах, у хлопчыкаў і дзяўчынак высокая цікавасць да захавання гістарычных фактаў і подзвігу нашага народа. Да сустрэч з моладдзю падключыліся таксама вышэйшыя службовыя асобы, супрацоўнікі дзяржорганаў, сілавых структур. Напярэдадні Дня Перамогі ўспамінаюць імёны герояў, іх подзвігі, успамінаюць тых, хто так і не дайшоў да Перамогі.