Урокі фінансавай граматнасці для школьнікаў прайшлі ў Мінску

19 марта 2024

Як размеркаваць бюджэт і карыстацца лічбавымі паслугамі правільна. У інтэлектуальнай гульні спаборнічалі школьнікі сталіцы. Адборачны тур арганізаваны ў рамках тыдня фінансавай граматнасці. Юным інтэлектуалам трэба было правільна адказаць на дзясяткі пытанняў, звязаных з тэмай бізнесу і фінансаў.

22 сакавіка лепшыя інтэлектуалы сустрэнуцца на рэспубліканскім этапе. За гады правядзення турніру ў ім прынялі ўдзел 3 тыс. школьнікаў.