Унікальнымі кадрамі частковага месяцовага зацьмення падзяліліся інтэрнэт-карыстальнікі

17 июля 2019

Частковае месяцовае  зацьменне  назіралі гэтай ноччу  жыхары Аўстраліі і Азіі. Яго працягласць склала 2 гадзіны 58 хвілін. Максімальная фаза - 65 %. Беларусам  рэдкая з'ява  перашкодзіла ўбачыць дажджлівае надвор'е. Унікальнымі кадрамі падзяліліся  інтэрнэт-карыстальнікі. Наступнае месяцовае  зацьменне  адбудзецца праз 6  гадоў.