Унікальнае панарамнае відэа парада можна паглядзець на YouTube-канале АТН

4 июля 2016

Унікальнае панарамнае відэа парада ўжо зараз можна паглядзець на афіцыйным канале Агенцтва тэленавін на YouTube. Карыстальнікам даступныя пяць тызераў. Круціце гаджэты ў любым кірунку і станьце відавочцам яскравай падзеі. Для эфекту поўнай прысутнасці раім выкарыстаць 3Д-акуляры або кардборды. Спасылкі на рэкамендацыі для прагляду панарамнага відэа знаходзяцца ў апісанні да ролікаў. Неўзабаве на YouTube-канале АТН з'явіцца поўная версія парада. Так што падпісвайцеся, і вы ўбачыце гэта першымі!