Унікальная калекцыя электронных копій газет дваццатых-трыццатых гадоў

13 ноября 2017

Друкаваныя рарытэты амаль праз стагоддзе вярнуліся ў альма-матар! Першыя газеты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта перададзены ў фонд Фундаментальнай бібліятэкі ВНУ. Унікальную калекцыю электронных копій газет дваццатых-трыццатых гадоў прапанавала Расійская нацыянальная бібліятэка. Друкаваныя арыгіналы ўніверсітэцкай перыёдыкі былі амаль страчаны падчас вайны. Адзінкавыя экзэмпляры захаваліся толькі ў бібліятэцы Санкт-Пецярбурга. Зараз уся калекцыя даступная на партале электроннай бібліятэкі БДУ.

Усяго бібліятэчны фонд універсітэта папоўніўся копіямі 81 газеты. Гэта нумары першых перыядычных выданняў БДУ.